Projekt

Праект ” Месцы і людзі – агульная спадчына, агульная памяць. Інтэрнэт- даведнік ” . Даведнік абапіраецца на праект “Страчаныя межы. Па слядах II Рэчы Паспалітай”,  створаны   ў 2020 годзе Падляскім філіялам Асацыяцыі “Польская Супольнасць” . На гэты раз   справа тычыцца  Беларусі. У даведніку прадстаўлены месцы і асобы , важныя для польскай ідэнтычнасці і ідэнтычнасці беларусаў – аспекты агульныя і важныя  выключна для свядомасці польскага і беларускага народаў. Сабраны матэрыял уяўляе сабой своеасаблівы інтэрактыўны даведнік па агульнай гісторыі двух народаў – польскага і беларускага, і прадстаўлены на сайце “Месцы і людзі – агульная гісторыя, агульная памяць”.

Выбраныя постаці і месцы дазваляюць пазнаёміцца  з рознымі пунктамі гледжання і гістарычнымі аповедамі- польскімі  і беларускімі . Сабраныя матэрыялы прадстаўлены  на дзвюх мовах-  польскай і беларускай. Над даведнікам працавалі тры каманды : дзеячы польскай дыяспары – журналісты і гісторыкі  , якія ўваходзяць  у склад Саюза Палякаў на Беларусі;  гісторыкі , звязаныя з гродзенскай грамадскай арганізацыяй “Цэнтр Гарадскога Жыцця”; грамадскія дзеячы (гісторыкі і настаўнікі польскай мовы), якія супрацоўнічаюць  з Падляскім філіялам Асацыяцыі “Польская Супольнасць”, звязаны з  Беларускім  Гістарычным Таварыствам і ўніверсітэтам у  Беластоку. На сайце прадстаўлены фотаздымкі, відэаблогi, відэафайлы, гутаркі з экспертамі і тэксты інфармацыйнага характару.

МАТЭРЫЯЛЫ ПАДАБРАНЫ ТАКІМ ЧЫНАМ, КАБ ВЫЯВІЦЬ ГІСТАРЫЧНЫ АСПЕКТ  АПІСАНЫХ МЕСЦАЎ І ЎЗГАДАНЫХ АСОБАЎ , АЛЕ   ПЕРШ  ЗА ЎСЁ , КАБ РАСКРЫЦЬ ТЭМУ З ПУНКТУ ГЛЕДЖАННЯ ЧАЛАВЕЧЫХ ЭМОЦЫЙ, СУБ’ЕКТЫЎНЫХ НАЗІРАННЯЎ І АСАБІСТЫХ РАЗВАЖАННЯЎ.

Даведнiк адлюстроўвае кропку гледжання марудлівага мінака. Ён спыняецца на дэталях, уважліва разглядаючы з’явы, разважаючы над імі  , каб паказаць штодзённасць і разам з тым выявіць   незвычайнасць месцаў і людзей.

Інтэрнэт-даведнiк прызначаны для ўсіх,  хто цікавіцца гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага і  Рэчы Паспалітай, яе сацыяльнымі,  палітычнымі і эканамічнымі ўмовамі. Асабліва цікавы даведнік для тых, хто пражывае за межамі Рэспублікі Польшча.   Карысны ён таксама людзям, якія  захапляюцца   агульнай спадчынай Вялікага Княства Літоўскага  і Рэчы Паспалітай.     Гэта спрыяе  разуменню  польска-беларускіх стасункаў  і заахвочвае да супрацоўніцтва паміж народамі  на аснове культурнай, навуковай і грамадскай дзейнасці.

ależy nam zwłaszcza na dotarciu do licznego grona

Мы  вельмі зацікаўлены, каб нас пачулі шматлікія беларусы і палякі, якія, жывучы ў  Беларусі побач, адзін пры адным  , зразумелі, што іх аб’ядноўвае клопат аб агульнай спадчыне.

Праект прадугледжвае абмен аповедамі аб адных і тых жа месцах.  Ствараючы даведнік на польскай  і беларускай мовах , мы  маем на мэце  быць зразумелымі  для моладзі, навучэнцаў беларускіх дзяржаўных і грамадскіх  школ  , а таксама для  ўсіх  асоб з беларускага і польскага асяроддзя , асабліва  для беларусаў, якія лічаць сімваламі Радзімы  бел-чырвона-белы сцяг і Пагоню.

Нам важна  давесці польскаму грамадству, што беларусаў з палякамі больш звязвае, чым падзяляе. Абедзве нацыі растуць  на агульных  традыцыях.

Праект рэалізуе Падляшскае аддзяленне Згуртавання «Польская грамада».

Грамадская ініцыятыва  фінансавалася Міністэрствам замежных спраў Польшчы ў  межах конкурсу “Грамадская Дыпламатыя 2021”.