Тадэвуш Касцюшка – герой трох народаў

Гісторыя з месцам нараджэння Тадэвуша Касцюшкі нечым падобна на гісторыю з малой радзімай Адама Міцкевіча. Сёння так і невядома, дзе нарадзіўся вядомы паўстанец і дэмакрат, нацыянальны герой ЗША, Польшчы, Беларусі, ганаровы грамадзянін Францыі. Аднак прынята лічыць, што гэта маёнтак Мерачоўшчына, каля мястэчка Косава Палескае, што сёння знаходзіцца ў Брэсцкай вобласці Беларусі. На сённяшні дзень – гэта найважнейшае месца памяці ў краіне, звязанае з паўстаннем Касцюшкі.