Беларусь ХІХ стагоддзя, як частка Рэчы Паспалітай пасля падзелаў, была месцам, дзе вельмі актыўна дзейнічалі творчыя людзі. Яны збіралі вакол сябе інтэлектуальную эліту той эпохі і, менавіта, так паўставалі цэнтры культуры. Адзін з іх у Залессі, пад Смаргонню, у сядзібе роду Агінскіх. Гэта месца яшчэ называлі “Паўночнымі Афінамі”. Залессе было цэнтрам культуры, які меў значэнне ў маштабах усяго Вялікага Княства Літоўскага. Стваральнікам гэтага месца быў Міхал Клеафас Агінскі – асоба з надзвычайнай біяграфіяй. Дзяржаўны дзеяч, паўстанец, эмігрант, мецэнат, але сёння мы яго ведаем перш за ўсё як кампазітара.
– агульная спадчына, агульная памяць. Інтэрнэт даведнік