ЭЛІЗА АЖЭШКАВА

Добры дзень,спадарства. Нас чакае чарговая серыя  з цыкла “Месцы і людзі”. Сёння запрашаем на вандроўку ў Гродна. Горад на Нёмане,на пагорках, упісаны ў польскую традыцыю і сантыменты. Горад, які знаходзіцца на адлегласці 83 кіламетраў ад Беластока. Сённяшнюю сустрэчу прысвячаем Элізе Ажэшка, якая карыстаецца ў Гродне вялікай папулярнасцю. Да сёння гарадзенцы сустракаюцца каля помніка пісьменніцы, шпацыруюць па вуліцы  Ажэшка, наведваць могілкі, дзе яна пахаваная. Могуць паглыбіцца  ў прастору, якая была вельмі блізкай  для пісьменніцы.

У сённяшняй сустрэчы ўдзельнічае спадарыня  Анна Яніцкая, прафесар, літаратуразнаўца і даследчык літаратуры  ХІХ стагоддзя,  якая  шмат гадоў цікавіцца постаццю Ажэшкаі яе творчай спадчынай.  Мы з ёй  не аднойчы вандравалі па Гродне, размаўлялі пра Элізу Ажэшка і польскія месцы ў Гародні.

– Добры дзень, спадарыня прафесар.

–  Добры дзень.

– Узгадала, што мы  разам вандравалі па гарадзенскіх вуліцах і размаўлялі з моладдзю, якая ўдзельнічала ў алімпіядах па літаратуры  і чытала “Над Нёманам”, “Хам”, “Дзюрдзі”. Гэтыя тэксты ствараюць літаратурны канон,трохі забыты ў Польшчы.  Але ў Гродне Ажэшка жыве сваім жыццём.Ведаю,што вы рэалізуеце праект, які прызначаны захоўваць месцы, звязаныя з Элізай Ажэшка. Што засталося  пасля Элізы Ажэшка ў нашым Гродне?

–  Можна сказаць, што Эліза Ажэшка  і да гэтага часу  жыве,  піша ў Гродне, таму што цяжка ўявіць Гродна без яе творчасці, мясцін ,  дзе яна  пражыла  сваё дарослае жыццё. Узгаданы праект узнік ў 2018 годзе. Нарадзілася ідэя вызначыць усе месцы, звязаныя з Элізай Ажэшка ў Гродне,  каб яны  выразней упісаліся ў гарадскую прастору. Гэты праект рэалізоўваўся  ў межах праекта  “Польшча- Украіна-Беларусь 2014-2020” і рэалізоўвалі  яго супольна з даследчыкамі  Гродзенскага ўніверсітэта   з факультэта філалогіі. Што зрабілі? З’явілася 10 табліц у найважнейшых для Ажэшкамесцах Гродна. На шыльдах па-польску, па-беларуску і па-англійску занатавана інфармацыя, якая звязвае  дадзенае месца з біяграфіяй пісьменніцы. Мне падаецца, што гэта такі цэласны шлях. Калі нехта будзе мець жаданне,то можа прайсці шляхам Элізы Ажэшка так, як у Беластоку можна прайсці шляхам Людвіка Заменгофа.

–   Як гэты маршрут выглядае,які першы пункт?

–  Адным з галоўных месцаў з’яўляецца домік Ажэшка, сёння гэта музей, які знаходзіцца на вуліцы Элізы Ажэшка. Выключнае месца, бо пісьменніца правяла там апошнія гады жыцця,  з 1894 да 1910 года, адтуль пасля смерці была перанесена на гродзенскія  каталіцкія могілкі

Таксама пабернардынскі касцёл, дзе 27-гадовая Эліза ўзяла шлюб з 33-гадовым Пятром Ажэшкам. Ведаем, што не былі шчаслівымі,разам пражылі нядоўга і разышліся.  Але ў той час гучнае вяселле доўга ўзгадвалі ў горадзе, таму адна з шыльдаў апісвае гэтае месца. Шыльды ўсталяваныя і каля будынкаў, дзе жыла Эліза. Гэта чатыры адрасы, звязаныя з ёй. Адно з такіх месцаў – кватэра, якая згарэла падчас пажару 1885 года. Ажэшка, дзякуючы гэтаму праекту, будзе больш бачна ў гродзенскай прасторы.У той жа час вы маеце рацыю, калі кажаце ,што духоўна  яна прысутнічае  ўвесь час, таму што моладзь на Беларусі чытае яе творы. Яна апісвае іх прастору.Там тэксты  Ажэшкажывуць, чытаюцца і ўспрымаюцца як тэксты аб нашым горадзе і нашай прасторы.

– Безумоўна,таксама маю такое адчуванне, бо ўдзельнічала ў праекце, дзе польская і беларуская моладзь наведвалі мясціны, звязаныя з пісьменніцай, па-за межамі  Гродна.

Былі ў Багатырэвічах і Міневічах, дзе знаходзяцца месцы, апісаныя ў  яе творах. Шыльды, пра якія размаўляем, знаходзяцца толькі ў Гродне ці таксама выйдуць па- за межы горада і  пазначаць літаратурныя месцы?

-На жаль,атрымалі дазвол толькі ў Гродне. І мне падаецца,што  гэта вялікі поспех, што  гэта атрымалася, нягледзячы на розныя неспрыяльныя фактары. Аднак, я памятаю адну экскурсію ў Багатырэвічы і памятаю выпадак, які ў пэўным сэнсе  стаў вельмі кранальнай  гісторыяй  . Калі наведвалі сімвалічную магілу Яна і Цэцыліі, на веласіпедзе прыехала спадарыня Тэрэса Багатырэвіч, якая прывезла кветкі.Запыталі ў яе, навошта яна гэта робіць,а яна адказала,што Ян і Цэцылія павінны мець свежыя кветкі, бо мы памятаем пра іх. Думаю, што месцы па-за Гроднам таксама жывуць духам Ажэшка, і маю надзею, што так будзе і далей. Можа, некалі і  ў нас атрымаецца адзначыць любімыя месцы Ажэшка.

– Шаноўнае спадарства, гэта магія літаратуры, не толькі старонкі, запоўненыя літарамі ,але жыццё, якое ўплятаецца ў рэчаіснасць сімвалічнай прасторай. Ажэшка на Беларусі жыве, жыве ў польскім асяроддзі, мы пра яе памятаем і запрашаем да сентыментальнага  і сімвалічнага падарожжа. Гэты шлях Элізы Ажэшка, паказаны на шыльдах,- новая перспектыва і новыя магчымасці,вялізны  патэнцыял, магчымасць адкрыць Гродна інакш, змяніўшы традыцыйныя маршруты, прапанаваныя для розных турыстычных груп.

Сённяшнім маім госцем была прафесар Анна Яніцкая. Вялікі дзякуй. А спадарства запрашаю на чарговую сустрэчу.