Добры дзень,спадарства. Хочам запрасіць ў незвычайнае падарожжа па Гарадзеншчыне, на сустрэчу з польскай спадчынай на ўсходзе ў праекце “Месцы і людзі” . Сёння пазнаёмімся з Францішкам Карпінскім, які свой шлях скончыў у
Лыскаве на Беларусі. Толькі што паглядзелі матэрыял, які перанёснас у гэтае незвычайнае месца. Але Карпінскі- гэта постаць, пра якую беластаччане павінны памятаць. Дарогі прывялі яго ў наш горад. Перанясёмся ў часы Ізабэлы Браніцкай і паспрабуем убачыць, якія сляды пакінуў Францішак Карпінскі ў нашым горадзе.
Сёння размаўляю з гісторыкам-рэгіяналістам, шматгадовым дырэктарам Падляшскага музея ў Беластоку, чалавекам, які быў на Гарадзеншчыне і ў Беларусі і якому блізкі ўсходні клімат. Анджэй Ляхоўскі – гэта добры расказчык.
– Анджэй, Францішак Карпінскі – гэта герой, які яднае два народы. Я была ў Лыскаве, месца выключнае: руіны касцёла, побач маленькая бедная хатка, аб якой пісаў сам Карпінскі і дзе ён спачыў. Гэта ўражвае – сутыкненне з геніяльнасцю чалавека, які быў вельмі сціплым. Я заўсёды ўяўляю сітуацыю, калі, напрыклад, пераносімся ў часы Браніцкіх ,бачым Францішка Карпінскага ў палацавых садах. Можа, ён шпацыраваў з Ізабэлай Браніцкай, можа, думаў пра свае будучыя творы. Які след ён пакінуў у Беластоку, і ці можам увогуле гаварыць пра тое,што ён тут пакінуў?
– Маё ўяўленне ідзе яшчэ далей і я бачу Францішка Карпінскага і Ізабэлу Браніцкую ў Каралеўскіх Лазенках у Варшаве, бо яны бывалі на абедах па чацвяргах у караля Станіслава Аўгуста, брата Ізабэлы. Можа, з гэтай нагоды ўсталявалася сувязь паміж Ізабэлай і паэтам, які ўжо быў вядомым, фактычна, галоўным сентыментальным паэтам таго часу. У Беласток ён прыязджае на схіле жыцця рэзыдэнцыі, калі ўжо няма бляску двара, які здзіўляў Еўропу, але заўсёды ёсць дух месца. Напэўна, трэба схіліць галаву перад Ізабэлай, бо, як пісалі яе біёграфы, яна далучыла Беласток да французскай культуры, але найперш да культуры Асветніцтва, як мне падаецца. Тут была бібліятэка, тут сустракаліся на разнастайных размовах і дыспутах інтэлектуалы тых часоў, таму іКарпінскісюды прыязджае. Небеспадстаўная думка, што быў трохі вандроўнікам, не знайшоў сталага месца. І, напэўна, матэрыяльныя ўмовы, якімі яго забяспечыла Браніцкая, спакусілі паэта. Хаця больш цэнная тая духоўная і інтэлектуальная сувязь паміж Браніцкай і паэтам, што прынесла для Беластока плён у выглядзе “Набожных песень”. Напэўна, кожны ліцэіст і той, хто цікавіцца літаратурай ці паэзіяй, будзе ведаць хрэстаматыйнае “Калі рана ўстаюць зоры”, бо гэта наш культурны канон, код, якім карыстаемся , гэта не толькі тое, што ў хаце спяваецца. Я гэта акрэсліваю як культурны код, які нас яднае. Дзякуем Карпінскаму і Браніцкай, Беластоку,а таксама і Супраслю. Бо калі б не выдавецкая афіцына айцоў базыльянаў,то невядома, ці так лёгка было б Карпінскаму выдаць “Набожныя песні”- нязвыклы канон польскай асветніцкай паэзіі . Гэта 1792 год, юбілей ў 2022 годзе, круглая дата з тога моманту, калі на Божае Нараджэнне першы раз была выканана песня.У томіку паэта яна другая, песня аб нараджэнні Пана, вядомая сёння як найважнейшая, найпрыгажэйшая калядная песня-гімн “Бог нараджаецца”.
– У рытме паланэза.
– Ну, не ведаю.
– Акурат крытыкі дыскутуюць,а мы спяваем у рытме паланэза і робім гэта ўзнёсла. Гэта прыгожая калядная песня стварае для нас святочны клімат і, вядома, з’яўляецца найбольш вядомай. Мы размаўлялі аб уяўленні, што пераносіць нас у сады Браніцкіх, хай жа яно падчас Святаў Божага Нараджэння перанясе нас да маленькага касцёла каля беластоцкай фары, і там мы павінны заспяваць гэтую калядную песню з упэўненасцю, што перад намі яе ўжо нехта выконваў.
Вялікі дзякуй за сустрэчу і развагіаб Карпінскім. Мы на гэтых сустрэчах, прысвечаных месцам і людзям, будзем шукаць масты праз такія постаці і месцы, якія яднаюць Польшчу і яе спадчыну на ўсходзе. Дзякуй за сустрэчу, якую сёння мы прысвяцілі Францішку Карпінскаму.