Запрашаю спадарства ў выключнае падарожжа.Тут, у Беластоку, сказалі б, што гэта падарожжа сентыментальнае, бо вядома, што шмат жыхароў нашага горада мае на Гарадзеншчыне, на тэрыторыі даўняй Другой Рэчы Паспалітай, карані. У нашых сустрэчах, якія маюць назву “Месцы і людзі”, мы будзем не толькі наведваць шмат месцаў, вядомых з літаратуры і гісторыі, але таксама пазнаёмімся з дзеяннямі многіх герояў, якіх аб’ядноўвае адно – яны запісаныя ў агульную спадчыну і агульную польска-беларускую памяць. А пачынаем ад падарожжа ў Гродна, горад, які знаходзіцца на адлегласці 80 кіламетраў ад Беластока. У пэўным сэнсе гэта гарады-пабрацімы:у Беластоку знойдзем рэстаран “Гродна”, а ў Гродне- рэстаран “Беласток”. У Гродна ездзілі і хочацца ездзіць. Калі я прыязжджаю ў горад над Нёманам, іду адразу да ракі. Адтуль на даляглядзе бачу Стары і Новы замкі, Каложскаую царкву. У гэтым горадзе адчуваецца дух гісторыі. Але я не з’яўляюся мастацтвазнаўцам і гляджу на гарады сентыментальна, праз прызму асабістых дасведчанняў і таго, што мне падабаецца. У сённяшнім выпуску маем выключнага госця, з намі Анджэй Ляхоўскі, гісторык-рэгіяналіст,чалавек,які бывае на ўсходзе, мае свой погляд і часта пазнае свет з музейнай дэталёвасцю.
– Анджэй, якім чынам гісторык і супрацоўнік музея глядзіць на Гродна і што ў ім бачыць?
– Таксама гляджу сентыментальна. Горад вабіць сваім каларытам, і калі там бываю,то адчуваю блізкасць з Беластокам. Падобна, як і ў цябе, першым маім прыпынкам быў стромы нёманскі бераг. Высаджваўся заўсёды з машыны перад музеем. Што супрацоўнік музея робіць у Гродне? Спачатку ідзе у музей. Да сённяшняга дня маю сяброўскія кантакты, а, як гісторык, думаю пра беластоцка-гродзенскія сувязі.І гэта дзякуючы Юзафу Ядкоўскаму, заснавальніку гісторыка-археалагічнага музея ў Гародні. Два незвычайныя каралеўскія замкі.Пакажыце мне які -небудзь польскі горад з такою колькасцю каралеўскіх сядзібаў? І прытым сядзібаў, якія ўзвышаюцца над горадам.Стары замак Стэфана Баторыя і Новы замак Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Ён моцна перабудаваны ў савецкія часы, таму згубіў рысы рэзідэнцыі 18 стагоддзя так, як і замак Стэфана Баторыя .Але там заўсёды прысутнічае гістарычны дух. Памятаю,як аднойчы пайшлі ў музейнае сховішча, і там стаялі скрыні з экспанатамі, падпісаныя Юзафам Ядкоўскім, а гэта 20-я гады ХХ стагоддзя.Вядомы польскі супрацоўнік музея ўкладаў у самаробныя капэрты нумізматычная экспанаты, якія былі знойдзены каля Каложскай царквы ці на Замкавай гары. І заўсёды буду памятаць пра тое,што мы маем адну з лепшых калекцый лакальнага мастацтва Зыгмунта Буйноўскага, а яго вялікім прыхільнікам быў не хто іншы, як Юзаф Ядкоўскі. Усе гэтыя кантакты і наслаенні культуры, а потым сяброўскія адносіны паміж беластоцкімі і гарадзенскімі супрацоўнікамі музеяў вельмі цікавыя і каштоўныя.
Шаноўнае спадарства,запрашаем у падарожжа, сентыментальнае і асабістае, да самастойнага адкрыцця Гродна. Мы тут размаўлялі аб сваім захапленні. А Гродна вельмі багаты горад, дастаткова трапіць на яго вуліцы і па-польску запытаць у старэйшых жыхароў – яны пакажуць і распавядуць пра тое,што ў іх ўяўленні значыць стары Гродна, культурна багаты. Недалёка ад Каложскай царквы ёсць музей Гродна, у ім ёсць усё. Там няма парадку,але экспазіцыя паказвае гістарычнае багацце горада. Дзякуй, спадарства, за сённяшнюю сустрэчу.