Вінцэнт-Канстанцiн „Кастусь” Каліноўскі

Вітаю спадарства! Перад намі чарговая серыя , з якой  мы даведаемся пра гісторыю недалёкіх месцаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі сучаснай Беларусі, а некалі  тварылі гісторыю Рэчы Паспалітай.Накіроўваемся ў сентыментальнае падарожжа, размаўляючы з экспертамі, з тымі, хто па-новаму асвятляе  і  даводзіць нам новыя  погляды на месцы і і асобы. Сённяшні сюжэт прысвячаем Канстанціну Каліноўскаму.

Калі беластаччане наведваюць Тэатр лялек, то праходзяць па вуліцы Каліноўскага. Нямногія ведаюць,  кім быў гэты герой. Калі паедзем на Беларусь,то там  Кастусь Каліноўскі- постаць вядомая і шанаваная ў многіх асяродках, найперш сярод гісторыкаў, якіх называюць апазіцыйнымі. Пра Каліноўскага сёння размаўляю з прафесарам Беластоцкага ўніверсітэта  Алегам Латышонкам, які амаль усё ведае пра тэрыторыі сучаснай Беларусі, якія некалі належалі да Рэчы Паспалітай.

– Спадар прафесар, Кастусь Каліноўскі – гэта чалавек- аркестр, постаць, сімвал. Была ў Свіслачы на адмысловай алеі Герояў. Месца адмысловае, тут побач знаходзяцца помнікі Траўгуту і Сталіну, але таксама і Каліноўскаму, што гаворыць пра каштоўнасць яго постаці.

– Гэта таму, што Каліноўскі там вучыўся, таму і яго бюст там. Каліноўскі-гэта постаць, якая змянялася адпаведна падзеям. Насамрэч ён не змяняўся, але ўзгадалі пра яго даволі позна, фактычна ў ХХ стагоддзі.  Найперш ён стаў рэвалюцыйным героем,таму суседства са Сталіным не моцна здзіўляе, бо ў часы  Савецкага Саюза яго прызналі героем.Нават фільм створаны,у якім Каліноўскі змагаецца з польскімі феадаламі, а не з царскай Расіяй. Падчас Другой сусветнай вайны савецкія партызанскія атрады атрымлівалі імя Каліноўскага. Але гэта быў не сапраўдны Каліноўскі. У незалежнай Беларусі ён стаў сімвалам барацьбы за незалежнасць. Мой калега нават сустрэў студэнтку з Беларусі, якая была пераканана ў тым, што Студзеньскае паўстанне было паўстаннем Каліноўскага і не ведала,што галоўныя падзеі адбываліся на тэрыторыі Польшчы.Гэта таксама не праўдзівы Каліноўскі, бо ён змагаўся за адбудову даўняй Рэчы Паспалітай на новых умовах, федэратыўных. Ен спрабаваў стварыць урад Літвы і Беларусі, які б падпарадкоўваўся ўраду ў Варшаве. Ён невыгадны,  бо дазваляў сабе  выказванні антыправаслаўныя.Трэба разумець,што ён выхоўваўся пад уплывам уніяцкай царквы, бо частка радні належала да гэтай царквы. Скасаванне уніі царскімі ўладамі было для яго траўмай. Уяўляў сабе, што некалі беларусы аб’яднаюцца вакол менавіта гэтага касцёла. Сёння на гэта іначай глядзім, але трэба памятаць,  аб якіх часах гаворка. Для беларускіх уладаў постаць Каліноўскага невыгадная, але ў 2019 годзе, калі адбылося перапахаванне герояў Студзеньскага паўстання ў Вільні , беларускія ўлады дэлегавалі свайго прадстаўніка. Галоўнае тое, што ў Вільні адбылася дэманстрацыя беларускіх патрыётаў пад бела- чырвона- белымі сцягамі і гэты дзень стаў днём абуджэння беларускага народа.

– Гэты дзень у Вільні, аб якім гаворым зараз, быў выключным. Тут аб’ядналіся розныя нацыі, польская і беларуская незалежная, таксама літоўская.І гэта цудоўна, што знаходзім у агульнай гісторыі такія стыкавыя месцы, якія можам бачыць і якія дазваляюць нам зразумець, што нас яднала і якую агульную гісторыю маем у розных месцах. Заахаочваем спадарства да такога погляду. Чарговая серыя цыкла  “Месца і людзі” за намі.Запрашаю!