Запрашаем спадарства на чарговую серыю цыкла “Месцы і людзі”. Гэта спецыяльны цыкл, у якім запрашаем у падарожжа па месцах агульнай спадчыны беларуска-польска- літоўскага памежжа або даўнейшых зямель Другой Рэчы Паспалітай. Сённяшнюю серыю прысвецім рамантычнай музыцы. Такія творцы, як Адам Міцкевіч, Юліуш Славацкі, тварылі ў цішы кабінетаў, але найперш былі людзьмі, мелі сваю паўсядзённасць, сустракаліся з рознымі людзьмі, сустракаліся ў салонах. У літаратуру часта ўводзіцца тэма салонаў, упрыгожваючы творы, напаўняючы іх гістарычным зместам, бо ў салонах абмяркоўвалі важныя пытанні, у тым ліку дзяржаўныя. У той жа час не забываем , што там бавіліся, атрымлівалі эстэтычную асалоду, слухалі музыку, абменьваліся думкамі. Праніклівы чытач, напэўна, памятае такія прозвішчы, як Фрэдэрык Шапэн, Марыя Шыманоўская, Жорж Санд. Можа, некаторыя нават змогуць “адкрыць” музыку паланэза “Развітанне з Радзімай”. У сённяшняй серыі сустракаемся з экспертам, літаратуразнаўцам, даследчыкам літаратуры рамантызму , прафесарам Беластоцкага ўніверсітэта пані Данутай Завадскай.
Пані прафесар, трэцяя частка “Дзядоў” мае своеасаблівую сцэну. Гэта cцэна “Варшаўскі салон”. Гэта адзіная сцэна, якая адбываецца не ў Вільні. Міцкевіч пераносіць нас да Варшавы. Мы бачым таварыства пры століках, каля дзвярэй сноўдаюць госці, разважаючы над вельмі важнымі пытаннямі. Але насамрэч артыстычны салон выглядаў інакш. Прадстаўнікі рамантызму не толькі канспіраваліся, займаліся вызваленнем айчыны, бавіліся.
Канешне, рамантыкі таксама і бавіліся. Не толькі ў салонах, бо ў той час пачыналі паўставаць кавярні. З’яўляліся думкі аб арганізацыі музычных канцэртаў. А гэта былі ўжо публічныя месцы, а не толькі арыстакратычныя, а пасля буржуазныя салоны. Такім чынам, пачалі стварацца публічныя месцы для праслухоўвання музыкі. Адметнай рысай было тое, што калі Міцкевіч уяўляў сабе гістарычную будучыню і меў, як сёння мы кажам, футурыстычнае ці фантастычна-навуковае бачанне, ён марыў, каб музыку ці канцэрты можна было слухаць, не выходзячы з дому. Сёння мы гэтыя вынаходніцтвы маем на адлегласці выцягнутай рукі. Але мы павінны сабе ўсведамляць, што калісьці, каб паслухаць музыку, трэба было мець уласную развітую музычную культуру і ўмець іграць ці спяваць. Альбо трэба было пайсці ў салон ці кавярню, бо, як я ўжо казала, гэтыя месцы толькі пачыналі паўставаць – месцы праслухоўвання музыкі. Але варта сказаць, паўставалі яны дзякуючы таму, што тая рамантычная музычная культура была распаўсюджаная і, можна сказаць, масавая – яна была вельмі развітая. Сёння, на маю думку, мы з’яўляемся больш пасіўнымі спажыўцамі музыкі. Знаёмыя, калегі і сябры Міцкевіча перадусім любілі спяваць, нават размаўляць любілі ямбам, гэта значыць такім вершам, які мае свой рытм. Больш за тое, мелі свой паэтычна-музычны код, з дапамогай якога яны камунікавалі і які сённяшнія даследчыкі атаясамліваюць, між іншым, з рэпам. Таму гэтая музыкальнасць была на ўзроўні слова і таксама таварыскага жыцця. Міцкевіч, і не толькі ён, наведваў салоны. Там, можна сказаць, і спаткаў сваю жонку, на той момант яшчэ малую дзяўчынку, у салоне яе маці Марыі Шыманоўскай. Рамантызм – гэта, канешне, уяўленне мастака-генія, якое нясе ў бясконцасць. І часамі такім мастаком быў музыка. Напрыклад, Паганіні, якога маляваў Дэлакруа. Прадстаўнікі рамантызму ўвогуле часта ўводзілі музыку ў свае творы: Міцкевіч у першай частцы сваіх “Дзядоў” нібы адсылае да арыі з оперы Вебера “Вольны стралок”. І акурат той самы стралок, які ідзе і свішча, з’яўляецца ўвасабленнем вольнасці, рамантычнай свабоды, інтэграцыі з прыродай. Канешне, цяжка ўявіць сабе польскую музыку без такога стылю, які ў нас асацыіруецца з Шапэнам, калі, з аднаго боку, уводзіцца народная традыцыя, а, з другога боку, ствараецца нацыянальны стыль. А таксама Агінскі. Гэтая традыцыя народнай ноты і песні павінна тварыць нацыянальны стыль. Так было не толькі ў Польшчы, вельмі клапацілася аб нацыянальным стылі ў італьянскай, нямецкай музыцы. Таму музыка з’яўляецца ўсюдыіснай,
Пісьменнікі пішуць пра музыку. Напрыклад, Э.Т.А. Гофман пісаў пра Бетховена ці Жорж Санд. Мастакі – рамантыкі бываюць на канцэртах, апісваюць іх, апісваюць віртуозаў. Гэта з’яўляецца сімвалам аб’яднання літаратуры з музыкай. Ёсць саюз Шапэна і Жорж Санд, але гэта ўжо вельмі літаральны саюз.
Але гэта ўжо другая гісторыя. Я маю яшчэ адно пытанне. Ці Міцкевіч спяваў і іграў на якім-небудзь інструменце?
Міцкевіч, можна сказаць, спяваў імправізуючы. Ён часта змушаў сябе іграць “Лауру і Філона”, каб увайсці ў стан натхнення. Існуе спрэчная інфармацыя, ці Міцкевіч умеў іграць, гэта ўвогуле асобная тэма для дыскусіі. Захаваўся малюнак з Марыляй Верашчакай, і гэта была агульная музычная сцэна.
Вялікі дзякуй. Шаноўнае спадарства, нашыя падарожжы, якія адбываюцца ў часе і пераносяць нас у месцы і да асобаў, што іх напаўнялі, з’яўляюцца таксама літаратурнай гульнёй і заахвочваннем для вас, каб вы запланавалі сабе пошукі розных цікавых мясцін для адкрыцця. Наша агульная памежная прастора, даўнія землі Другой Рэчы Паспалітай напоўнены рознымі матывамі да адкрыцця. Калі мы знаходзімся ў розных месцах, калі прыгадваем прозвішчы, знаёмыя нам з літаратуры, варта памятаць пра тое, што яны апавядаюць неафіцыйную гісторыю, якая таксама цікавая, або нават больш цікавая за тую, што ў падручніках. А выпускнікі школ танцуючы ў гэтым годзе паланэз Агінскага, які распачынае studniówkę, няхай падумаюць пра тое, што музыка натхняла прадстаўнікоў рамантызму, прыносіла ім асалоду і выслабаняла пазітыўныя эмоцыі. Дзякую спадарству за ўвагу.