Ажэшкава на Нёмне

Амаль усё жыццё Элізы Ажэшкі было звязана з Гародняй і ваколіцамі. За выключэннем адносна кароткіх побытаў у Варшаве і на Палессі, найбольш часу яна правяла на берагах Нёмана, у роднай Мількаўшчыне, у Гародні і Багатырэвічах, якія апісала ў сваім рамане “Над Нёманам”. Эліза Ажэшка (Альжбета Паўлоўская) нарадзілася ў 1841 годзе. Фамільны маёнтак Паўлоўскіх знаходзіўся ў Мількаўшчыне. Сёння гэта звычайная беларуская вёска, якая паволі вымірае. Знаходзіцца яна кіламетраў за 40 ад Гародні.