Сыны Свіслачы

У цэнтры Свіслачы, невялікага мястэчка на Гродзеншчыне, каля Белавежскай пушчы, ёсць алея, нетыповая нават на беларускія стандарты. Яе называюць “алея герояў”. На ёй суседнічаюць зусім розныя помнікі – савецкі салдат-вызваліцель, Уладзімір Ленін, Іосіф Сталін і Рамуальд Траўгут. Як атрымалася, што настолькі розныя постаці з’явіліся ў адным месцы? І чаму Свіслач можна назваць бурсай беларускіх рэвалюцыянераў?