Добры дзень, спадарства. Перад намі наступная серыя з цыкла “Месцы і людзі”. Нашы сустрэчы з гісторыяй – гэта асаблівыя і сентыментальныя падарожжы. Тут мы прыглядаемся да мясцін і ўзгадваем постаці, звязаныя з імі і раскіданыя па розных часах, адведваем тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай, размаўляем пра розныя падзеі, але ўсіх асобаў і ўсе падзеі яднае агульная памяць, агульная польска-беларуская спадчына.
Сённяшні эпізод прысвячаем выключнай асобе – Тадэвушу Касцюшку. Сёння з намі прафесар Беластоцкага ўніверсітэту Алег Латышонак, які спецыялізуецца менавіта на такіх тэмах і спрабуе глядзець на гісторыю супольных адносін, увесь час знаходзячы штосьці новае.
Спадар прафесар, Тадэвуш Касцюшка – гэта такі герой, якога кожны хацеў бы лічыць сваім, але ўсё ж я хацела б разгледаць яго шматгранна. Колькі краін і народаў хочуць лічыць яго сваім героем? Ці ён з’яўляецца героем аднаго народа, ці героем, якім мы можам падзяліцца?
Можна сказаць нават, што не проста хоча лічыць, а менавіта лічыць героем , бо ён з’яўляецца героем Польшчы, Злучаных Штатаў і таксама Беларусі. Можа, беларускія ўлады гэтага не падкрэсліваюць, але ў грамадстве ён карыстаецца вялікай пашанай. Сведчыць аб гэтым хаця б тое, што за грамадскія сродкі ўзведзены два помнікі Касцюшку: першы ў Мерачоўшчыне, а другі ў Салюры. Гэта незвычайная з’ява. Канешне, прызнаць Касцюшку за свайго маглі б таксама і літоўцы, але яны больш аддаюць перавагу Ясінскаму. Мне падаецца, што размова пра тое, чыім героем быў Касцюшка, увогуле не мае сэнсу, бо чым далей ад часоў, калі ён змагаўся, тым больш Касцюшка змяняе сваю постаць як героя, асабліва ў Злучаных Штатах. Да нас гэта яшчэ так не дайшло, бо мы больш любім гісторыю паўстання, калі ён быў галоўнакамандуючым, генералам. А для амерыканцаў Касцюшка з’яўляецца перад усім тым, хто вызваліў сваіх нявольнікаў. І ў часы, калі знішчаюцца помнікі амерыканскім героям, якія, згодна з часамі, у якіх яны жылі, мелі сваіх рабоў, постаць Касцюшкі на высокім узроўні у амерыканскіх гісторыкаў. Нават Джордж Вашынгтон меў нявольнікаў, і яму гэта прыпамінаюць. Таму Касцюшка на фоне тых герояў з’яўляецца постаццю выключнай: чалавек, які хацеў вызваліць нявольнікаў у Злучаных Штатах, вызваліць сялян ў Вялікім Княстве Літоўскім, у сваім маёнтку. У яго не атрымалася, але гэта была праблема таго часу. На той момант людзі яшчэ не былі гатовыя, але Касцюшка ўяўляецца нам постаццю незвычайна сучаснай, героем міжнацыянальным, а нават, я б сказаў, героем чалавецтва.
Менавіта гэта сучаснасць Тадэвуша Касцюшкі з’яўляецца вельмі каштоўнай, бо мы бачым яго імя ў асноўным на табліцах вуліц. Амаль у кожнай мясцовасці мы маем вуліцу Тадэвуша Касцюшкі і глядзім на яго, канешне, праз прызму паўстанчай дзейнасці. А калі мы паглядзім на яго з перспектывы іншых гісторый, то адкрыецца перад намі постаць вельмі не шаблонная і, як мы зрузумелі, вельмі сучасная.
Шаноўнае спадарства, такі “іншы погляд” – гэта перспектыва для будавання сваіх ведаў пра месца і таксама пра постаць. Тадэвуш Касцюшка – гэта герой, які больш аб’ядноўвае, чым раздзяляе. Гэтую здольнасць погляду (umiejętność spojrzenia) на Тадэвуша Касцюшку мы павінны выпрацаваць у сабе. Бо, напэўна, не здолеем зрабіць гэтага праз прызму школьных падручнікаў, але можам зрабіць, вандруючы за Касцюшкам і літаральна, і звяртаючыся да розных гісторый і розных поглядаў на асобныя постаці.
Такім чынам, я хацела б заахвоціць вас да таго, каб у вандроўках па Беларусі вы адведалі згаданую раней Мерачоўшчыну. Прапануем спадарству агляд гэтага месца з дрона, бо гэта ўключае ўяўленне і разважанне над тым, які шлях павінен быў прайсці герой ад Мерачоўшчыны да Злучаных Штатаў, як на гэтым шляху эвалюцыяніраваў, як змянялася яго светаадчуванне. На сёння гэта ўсё. Дзякую за ўвагу.